Па цэнтры Мінска ездзіў вершнік з гарбузом на галаве. Што гэта было?

06.10.2018 / 17:40

6 кастрычніка мінчукі заўважылі ў цэнтры горада вершніка ў чорным плашчы. На галаве ў яго быў гарбуз. Хто гэта быў і навошта гэта рабіў, разбіраўся TUT.BY.

Фота: Maxim Pushkin ‏/ twitter.com

Вершніка бачылі на праспекце Пераможцаў, на Нямізе і Зыбіцкай, а таксама на праспекце Незалежнасці каля ЦУМа. На мінакоў ён не звяртаў ніякай увагі.

Фота: Maxim Pushkin ‏/ twitter.com

Высветлілася, што гэта была піяр-акцыя лідскай піваварнай кампаніі. Яна хацела прарэкламаваць новы напой з гарбузовым смакам з лінейкі «Калекцыя Майстра».

Як распавялі арганізатары акцыі, на кані ездзіў аніматар. Гарбуз быў несапраўдным — яго вырабілі з матэрыялу, падобнага да пап'е-машэ.