Нобель па эканоміцы прысуджаны навукоўцам, якія даследавалі ўплыў клімату на эканоміку

08.10.2018 / 12:57

Шведская каралеўская акадэмія навук у Стакгольме назвала імёны лаўрэатаў прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля, якую часта называюць «Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы». 50-я прэмія прысуджана Уільяму Нордхаусу і Полу Ромэру.

BREAKING NEWS: ⁰The Royal Swedish Academy of Sciences has decided to award the Sveriges Riksbank Prize in Economic Sciences in Memory of Alfred Nobel 2018 to William D. Nordhaus and Paul M. Romer. #NobelPrize pic.twitter.com/xUs6iSyI7h

— The Nobel Prize (@NobelPrize) 8 октября 2018 г.

Нордхаусу прэмія прысуджаная з фармулёўкай «за інтэграцыю змяненняў клімату ў доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз».

Ромэр стаў нобелеўскім лаўрэатам «за інтэграцыю тэхналагічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз».

 «Нобелеўскі тыдзень — 2018» завершаны.

У адрозненне ад Нобелеўскіх прэмій па фізіялогіі і медыцыне, хіміі, фізіцы і літаратуры, а таксама прэміі міру, прэмія па эканоміцы была заснаваная не самім Альфрэдам Нобелем, а Банкам Швецыі ў 1969 годзе з нагоды яго 30-годдзя.