Самазвал абарваў кантактную лінію тралейбусаў у Мінску

09.10.2018 / 17:44

У Мінску сёння ў 14.10 самазвал паднятым кузавам абарваў кантактную лінію тралейбусаў.

Кіроўца МАЗа на скрыжаванні вуліц Панамарэнкі і Цімашэнкі пачаў рух, забыўшыся апусціць кузаў. У выніку ён абарваў кантактныя сеткі. Яны ў сваю чаргу пашкодзілі 4 транспартныя сродкі і 2 светлафоры.

Як праінфармавалі ў «Мінсктрансе», спыніліся тралейбусы на маршрутах №7,8,9,38,57,66. Рух арганізаваны па вул.Бельскага, Прытыцкага, Лабанка. Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут №7т «ДС Сухарава — Адоеўскага» і 9Т «ДС Захад—3 — Адоеўскага».