У Гомелі экскаватар урэзаўся каўшом у маршрутку ФОТАФАКТ

09.10.2018 / 22:02

Укладанне тратуарнай пліткі на цэнтральнай вуліцы Гомеля прывяло да ДТЗ.

Каля 17-й гадзіны трактар з навясным абсталяваннем урэзаўся ў маршрутны аўтобус. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку Савецкай паміж вуліцамі Сялянская і Ірынінская. Коўш ударыў у борт мікрааўтобуса і памяў яго.

Трактар быў задзейнічаны на работах па ўкладцы тратуарнай пліткі, якія праводзяцца ў цэнтры горада. Паводле відавочцаў, трактар выконваў манеўр заднім ходам і выехаў на праезную частку, практычна заняўшы цэлую паласу. У выніку гэтага і адбылася аварыя.

На шчасце, удар цяжкім каўшом быў аб металічны борт мікрааўтобуса, а не ў акно. Інфармацыі пра пацярпелых няма.