Салідарныя з Баразенкам

24.11.2008 / 01:33

У Менску працягваюцца акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам. Нягледзячы на паскуднае надвор'е, у "Валадаркі" зноў сабраліся актывісты розных арганізацыяў. Стаялі ланцугом, трымалі партрэты палітвязьня. Міліцыянты спрабавалі разагнаць удзельнікаў акцыі, але пасьля нядоўгай валтузьні адчапіліся.