Скрыпаль працаваў са спецслужбамі Швейцарыі менш чым за год да свайго атручвання

14.10.2018 / 09:17

Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль летам 2017 года правёў тыдзень у Швейцарыі, дзе меў зносіны з мясцовымі спецслужбамі. Пра гэта паведамляе The Telegraph са спасылкай на кнігу журналіста BBC Марка Урбана.

Аўтар не піша, пра што канкрэтна з імі размаўляў Скрыпаль, аднак, паводле выдання, былы савецкі выведнік мог распавесці пра меркаваную расійскую хакерскую атаку на інфармацыйныя сістэмы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).