У Менску аўтамабіль насмерць збіў жанчыну і з'ехаў. Уведзены план «Перахоп»

14.10.2018 / 22:10

У Мінску нявыеўлены аўтамабіль насмерць збіў пешахода і з'ехаў з месца аварыі. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася 14 кастрычніка, каля 19.35, на вуліцы Касманаўтаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, неўсталяваны аўтамабіль ехаў з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Ясеніна і здзейсніў наезд на 67-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Кіроўца з месца аварыі з'ехаў.

У Менску ўведзены план «Перахоп». Прыкметы транспартнага сродку: легкавы аўтамабіль, як мяркуецца серабрыстага колеру, з разбітай пярэдняй правай фарай.

ДАІ просіць тых, хто валодае інфармацыяй пра аўто альбо вінаватага ў ДТЗ, паведаміць па тэлефоне 8 017 222-17-17 альбо 102.