Хлопец, які расстраляў каледж у Керчы, у сацыяльных сетках падтрымліваў Пуціна і «Д/ЛНР»

17.10.2018 / 19:16

Студэнт чацвёртага курса політэхнічнага каледжа ў Керчы Уладзіслаў Раслякоў, якога падазраюць у масавым забойстве ў будынку навучальнай установы, быў прыхільнікам «Д/ЛНР» і Уладзіміра Пуціна.

Такую выснову можна зрабіць на аснове стужкі навін на яго старонцы Укантакце.

Хоць гэта стары акаўнт Раслякова, куды ён не заходзіў з 2014 года, анексію Крыма ён успрыняў у той час з натхненнем.