У Чарнобыльскай зоне затрымалі cталкера з Беларусі

18.10.2018 / 08:30

Каля адселенага ўкраінскага горада Прыпяць паліцыя затрымала 5 «сталкераў», адзін з якіх з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Мужчыны незаконна праніклі на тэрыторыю зоны адчужэння з мэтай экстрэмальнага турызму.

Пра гэта паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

Адзначаецца, што «сталкерам» 19, 20, 23 і 24 гады.

 У дачыненні іх складзеныя адміністарацыйныя пратаколы.

Ім пагражае штраф.