Македонскі парламент падтрымаў перайменаванне краіны

20.10.2018 / 09:00

Парламент Македоніі ўхваліў папраўкі ў Канстытуцыю, якія прадугледжваюць перайменаванне краіны ў рэспубліку Паўночная Македонія, піша Радыё Свабода.

З 120 дэпутатаў Схода Македоніі 80 прагаласавалі за змену назвы — рашэнне, якое дазволіць краіне ўступіць у NATO і ЕС.

У канцы верасня ў Македоніі прайшоў рэферэндум аб перайменаванні краіны ў Паўночную Македонію. Яўка на галасаванні склала 36,91% пры неабходных законам 50%, рэферэндум быў прызнаны несапраўдным. З тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, 91,46% падтрымалі перайменаванне краіны