Макей пракаментаваў скептычныя заўвагі з нагоды формы паслоў
20.10.2018 / 13:52
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што прапанаванае для паслоў і пасланцаў форменнае адзенне выглядае прыгожа і элегантна.
Такі пункт гледжання ён выказаў, адказваючы на пытанне БЕЛТА, падчас наведвання замежнымі дыпламатамі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства звярнуў увагу на важнасць прынятага прэзідэнтам указа па геральдычных знаках для Міністэрства замежных спраў. Уладзімір Макей разглядае гэта як аванс ведамству на будучыню і важны крок па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
Міністр адказаў тым скептыкам, якія раскрытыкавалі будучую форму для дыпламатаў. Паводле яго слоў, такая практыка існуе ў многіх краінах. Форма для паслоў і пасланцаў будзе пашыта ў найбліжэйшыя месяцы, цяпер акурат ідзе праца з канкрэтнымі вытворцамі. Уладзімір Макей упэўнены, што яна атрымаецца прыгожай і элегантнай.