Мінскае «Дынама» разгромна прайграла найгоршай камандзе КХЛ. У «зуброў» гэта восьмая параза запар

20.10.2018 / 16:01

Мінскае «Дынама» пацярпела восьмую запар паразу ў чэмпіянаце КХЛ. Сёння «зубры» былі разгромленыя ў Новасібірску ХК «Сібір» — 0:6.

«Дынама» працягвае знаходзіцца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі з 11 баламі.

Наступны матч у гасцях супраць «Барыса».