РПЦ прызнала Усяленскага патрыярха раскольнікам

20.10.2018 / 20:02

flickr.com

Руская праваслаўная царква (РПЦ) пастанавіла, што Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей з'яўляецца раскольнікам. Пра гэта заявіў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён у эфіры тэлеканала Расія-24, піша ТАСС.

«Тым фактам, што Канстанцінопальскі патрыярх прызнаў раскольнікаў, ён сам далучыўся да расколу. Так дзейнічаюць царкоўныя каноны», — растлумачыў ён.

19 кастрычніка Архірэйскі сінод Рускай праваслаўнай царквы за мяжой (РПЦЗ) падтрымаў пазіцыю РПЦ і абвясціў пра разрыў еўхарыстычных зносінаў з Усяленскім патрыярхатам, абвясціў яго рашэнні несапраўднымі і абвінаваціў у скажэнні канцэпцыі праўдзівага праваслаўя

Пры гэтым Канстанцінопаль у звароце экзархата рускіх прыходаў у Заходняй Еўропе да паствы абвясціў, што працягне кантакты з РПЦ, і падкрэсліў, што ў яго прыходах могуць маліцца і наведваць таемствы ўсе праваслаўныя вернікі.