«Весці» апублікавалі відэа масавага забойства ў Керчы. А пазней выдалілі

21.10.2018 / 19:00

Фота: Вести. Крым

Камеры відэаназірання ў керчанскім каледжы зафіксавалі бойню, якую ўчыніў Уладзіслаў Раслякоў. Відэа апублікавалі «Весці. Крым».

На кадрах можна бачыць, як Вячаслаў Раслякоў ў футболцы з надпісам «Нянавісць» праносіць ў каледж бомбу і зброю, пасля чаго адкрывае агонь па людзях. Таксама камера зафіксавала момант магутнага выбуху, ад якога разляцеліся дзверы. Вакол — паніка і параненыя…

Пазней старонка з навіной пра відэа была выдаленая з сайта «Весці. Крым». Відэа тэлеканала, апублікаванае на YouTube, таксама было выдаленае. Паглядзець відэа можна на сайце РБК.