Даляр ніжэй за 2,10 рубля

22.10.2018 / 10:24

На таргах у Мінску курс даляра ЗША знізіўся на адну капейку (0,0135) да 2,0985 беларускага рубля.

Максімум даляра ў гэтым годзе быў пастаўлены на таргах 12 верасня, тады амерыканская валюта вырасла да 2,1681 беларускага. Потым была хваля зніжэння і хваля росту (2,1580), затым зноў пачалося зніжэнне.

Еўра сёння вырас на 0,0033 да 2,4203.

Расійскі рубель вырас на 0,0035 да 3,2132 за 100 адзінак.