На «Віцебскхлебпраме» адбыўся пажар у бухгалтэрыі

25.10.2018 / 08:08

У Віцебску ў адміністрацыйным будынку РУВП «Віцебскхлебпрам» раніцай 24 кастрычніка, адбыўся пажар у кабінеце бухгалтэрыі, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

Інфармацыя аб узгаранні паступіла ратавальнікам у 07.23. Агнём пашкоджаны падваконнік, аконны праём, мэбля і аргтэхніка.

Прычына пажару высвятляецца