Дажджы з мокрым снегам і вецер — Белгідрамет пра надвор'е ў выходныя і панядзелак

25.10.2018 / 14:50

Фота Сяргея Гудзіліна

«У гэтыя выходныя чакаецца па-асенняму няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы», — сказалі ў Белгідрамеце.

У суботу чарговыя атмасферныя франты абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе з мокрым снегам. Днём дажджы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу + 1-6, днём будзе ад +5 па поўначы да +13 на поўдні краіны.

У нядзелю, 28 кастрычніка, тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да +5. Днём кароткачасовыя дажджы, вечарам магчымы мокры снег. Днём +2-8.

У пачатку наступнага тыдня атмасферны фронт, які змяшчаецца з тэрыторыі Украіны, абумовіць пагаршэнне ўмоў надвор'я.

У панядзелак у многіх раёнах краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі. Яны будуць суправаджацца парывістым ветрам, ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца галалёд.

Ноччу 0 - +5, па поўначы краіны панізіцца да мінус 1-4. Днём будзе +1—8, у паўднёвых раёнах — да +12.

БелТА