Калі падручніка няма пад рукой. Запрацаваў сайт з правіламі беларускага правапісу

Цяпер тыя, хто сумняваецца, ці трэба пісаць, напрыклад, літару «ў» пасля двукосся, могуць хутка развеяць свае сумневы, перайшоўшы на сайт pravilna.by.

25.10.2018 / 15:25

Сайт пабудаваны па прынцыпе класічнага падручніка па беларускай мове. Складаецца з двух раздзелаў «Арфаграфія» і «Пунктуацыя», якія разбітыя на параграфы. У артыкулах тлумачацца правілы напісання і прыводзяцца прыклады.

Карыстайцеся.

nn.by