У ЗША затрымалі мужчыну, звязанага з рассыланнем выбуховых прыстасаванняў амерыканскім палітыкам

26.10.2018 / 21:49

У ЗША затрымалі мужчыну, які, як мяркуецца, звязаны з рассыланнем выбуховых прыстасаванняў амерыканскім палітыкам, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

У эфіры тэлеканала карэспандэнт CNN распавёў: «Мы пакуль што нават не ведаем, дзе яго затрымалі… Пакуль што вядома, што мужчыну ідэнтыфікавалі і затрымалі. У паліцыі кажуць, што ён звязаны з гэтымі 12 выпадкамі мініраванняў па ўсёй краіне».

Цяпер праваахоўнікі пачалі допыт затрыманага, каб дазнацца яго матывацыю.