Наваполацк застаўся без электрычнасці і вады
29.10.2018 / 16:59
У паўночнай частцы Беларусі выпаў першы ў сезоне снег. Асабліва моцныя снегапады былі ў Наваполацку і Полацку. Гэта стварыла праблемы для гараджан.
Снег у Наваполацку. Фота gorod214.by.
Прыкладна а 15:15 Наваполацк застаўся без электрычнасці, у большасці раёнаў горада прапала і вада. «Да аварыйных службаў немагчыма дазваніцца, ніхто не кажа, у чым прычына», — расказала нам жыхарка Наваполацка Вольга Дамаскіна.
Горад плануюць падключыць да сістэмы рэзервовага сілкавання. Зрэшты, у новых мікрараёнах горада электрычнасць ужо пачынае з’яўляцца.