Памочнік Дзяржсакратара ЗША наведае сёння Мінск

30.10.2018 / 10:23

Эран Уэс Мітчэл, памочнік Дзяржсакратара ЗША па Еўрапейскіх і Еўразійскіх справах, наведае Мінск 30 кастрычніка, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага дэпартамента.

Мэта візіту падаецца наступным чынам: сустрэча з высокапастаўленымі беларускімі асобамі дзеля абмеркавання амерыканска-беларускай кааперацыі ў шэрагу глабальных пытанняў.

Затым Мітчэл наведае Вільню і Гаагу.