Еўрапейскія краіны заклікалі Расію спыніць выбары «кіраўніка» ДНР

31.10.2018 / 08:23

Прадстаўнікі Брытаніі, Францыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, Нідэрландаў, Швецыі і Польшчы асудзілі «незаконныя выбары» на паўднёвым усходзе Украіны, запланаваныя на 11 лістапада, і заклікалі Расію «аказаць свой уплыў, каб спыніць» іх. Заява была зроблена напярэдадні пазачарговага пасяджэння Рады бяспекі ААН па Украіне.

Еўрапейскія краіны таксама абвінавацілі Расію ў «фінансаванні і ваеннай падтрымцы сепаратыстаў».