Макей: Беларусь і ЗША працягнуць працу па вяртанні паслоў

31.10.2018 / 15:55

mfa.gov.by

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі, паведамляе БелТА.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на яго сустрэчы з памочнікам дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі Уэсам Мітчэлам абмяркоўвалася ў тым ліку пытанне вяртання паслоў.

«З гэтым звязаны шэраг момантаў, лагістычных, арганізацыйных. Мы дамовіліся, што будзем працягваць разам работу па гэтых пытаннях», — сказаў кіраўнік МЗС.