Беларусь адмаўляецца ад даляра

Пра гэта сёньня заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калавур у выступе перад дэпутатамі палаты прадстаўнікоў.

27.11.2008 / 14:35

Фота з raphaeljansen.com

Пра гэта сёньня заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калавур у выступе перад дэпутатамі палаты прадстаўнікоў.

Ён адзначыў, што, пачынаючы з 2009 году, беларускі рубель будзе прывязаны не да даляра, як было раней, а да «кошыка валют» (даляра, эўра і расейскага рубля).

Дынаміка даляра сёлета рэзка зьмянялася, таму й вырашана прывязаць рубель да кошыка валют.

Паводле спадара Калавура, асноўныя кірункі дзяржаўнай фінансавай палітыкі прадугледжваюць, што даляр сёлета будзе каштаваць 2100—2200 беларускіх рублёў.

Радыё Свабода