Тэлеканал СТБ змяніў лагатып ФОТАФАКТ

як вам?

01.11.2018 / 16:27

1 лістапада стартаваў новы сезон на дзяржаўным тэлеканале СТБ. Адмыслова да гэтага быў распрацаваў новы лагатып кампаніі. Цяпер ён выкананы ў яркіх чырвоных колерах.

Так выглядае новы лагатып СТБ.

А такім лагатып быў раней.

Генеральны дырэктар СТБ Ігар Луцкі заявіў, што таксама ў новым сезоне на тэлеканале з’явіцца перадача «Інтэрв’ю», а таксама ток-шоу. Ужо гатовае рэаліці-шоу «Вёска live», а таксама цыкл перадач «Тайны Беларусі».

Ігар Луцкі стаў гендырэктарам СТБ сёлета ў лютым, ён змяніў на гэтай пасадзе Юрыя Казіятку.

ЗП