Айцу Аляксандру Надсану прысуджаны тытул ганаровага доктара ЭГУ
ёсьць фота
Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла сёньня ў Вільні.
27.11.2008 / 15:44
Гэтым ганаровым тытулам Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт выказаў «высокую ацэнку навуковых дасьледаваньняў айца Аляксандра ў галіне гісторыі Беларусі і гісторыі хрысьціянства, а таксама належным чынам ацаніўшы ўгоны ўнёсак у разьвівьцё беларускай культуры і пашырэньня ведаў пра Беларусь у сьвеце», паведамляе сайт навучальнай установы.
Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла на адкрытым паседжаньні Сэнату ЭГУ сёньня, 27 лістапада, у Вільні.
Айцец Аляксандар выступіў з публічнай лекцыяй «Францішак Скарына: эўрапеец у эўрапейскім горадзе».
Рэктар Анатоль Міхайлаў уручае дыплём а. Аляксандру Надсану.