Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор» прыпыняе працу

27.11.2008 / 17:43

Работнікі ўправы й дапаможных службаў магілёўскага заводу «Тэхнапрыбор» адпраўляюцца ў вымушаныя адпачынкі.

Пра гэта ўчора паведаміў намесьнік старшыні магілёўскага гарвыканкаму Алег Ліцянкоў. Алег Ліцянкоў прычынай гаротнага стану прадпрыемства назваў яго закрэдытаванасьць.

Прадпрыемства выпускае дрэваапрацоўчыя станкі, сьвятлатэхніку, абсталяваньне для харчовай прамысловасьці, а таксама тавары народнага спажываньня.

Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор» уваходзіць у дзяржаўнае аб’яднаньне «Белдругмэт».