Самі з вусамі
Лукашэнка: Калі мы будзем рашэньне прымаць па Абхазіі і па Паўднёвай Асеціі — гэта будзе наша рашэньне.
28.11.2008 / 13:13
«Мы хацелі б прайсці гэты шлях, як прайшлі яго расіяне, — сказаў ён. — Прэзідэнт павінен падпісаць указ, калі гэта прызнанне. Але я хацеў бы, каб гэтая тэма прагучала ў грамадстве, каб наш новы парламент гэта абмеркаваў».
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што «калі хтосьці ставіць гэтае пытанне ў залежнасць ад Расіі, што гэта — падтрымка Расіі — дарэмна». «Ды я ніякага ціску і не пацярпеў бы адносна гэтага, — заявіў прэзідэнт.
— Не думаю, што гэта вельмі важнае сёння пытанне для іх.Ужо яны існуюць дэ‑факта і дэ‑юрэ як незалежныя дзяржавы».