Лукашэнка аддаў частку Палескага радыяцыйнага запаведніка пад лоўлю рыбы

06.11.2018 / 17:19

Лукашэнка сваім указам змяніў межы, плошчу і склад зямель Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, паведамляе БелТА.

Указам таксама прадугледжана аднясенне ракі Прыпяць, якая знаходзіцца ў межах запаведніка, да рыбалоўных угоддзяў і перадачу іх запаведніку для вядзення прамысловага рыбалоўства.