Дзяўчына прынізіла жаніха за дрэнны пярсцёнак і паплацілася
Дзяўчына папрасіла карыстальнікаў сеткі прыдумаць варыянты адмовы ад вяселля, бо ёй не спадабаўся заручальны пярсцёнак. Рэакцыя юзэраў была нечаканай.
12.11.2018 / 08:27
Фота: Reddit
Патэнцыйная нявеста выклала допіс з фатаграфіяй у закрытай суполцы ў фэйсбуку, дзе наведвальнікі абмяркоўваюць заручальныя пярсцёнкі адзін аднаго. Яна напісала, што выпадкова выявіла будучы падарунак падчас начоўкі ў найлепшага сябра.
«Калі ласка, разнясіце гэты пярсцёнак, а потым скажыце мне, як тактоўна адмовіць хлопцу і прымусіць яго падарыць які-небудзь іншы», — папрасіла парады дзяўчына.
Насуперак чаканням, наведвальнікі групы адмовіліся выказвацца пра пярсцёнак. Замест гэтага яны выказалі непрыязнасць у адносінах да дзяўчыны, якая падзялілася здымкам. «Я спадзяюся, ён патрапіць да любога чалавека, акрамя цябе», — напісаў адзін з юзэраў.
«Цябе што, мама не вучыла шанаваць рэчы? Гэта жахліва груба», — падкрэсліў іншы карыстальнік. Некаторыя каментатары назвалі сітуацыю самай сумнай з усіх, што яны калі-небудзь бачылі.
Пазней адзін з удзельнікаў суполкі апублікаваў скрыншот на Reddit. Наведвальнікі іміджборда не спыніліся зневажаць дзяўчыну, якая не ацаніла заручальны пярсцёнак.