Даляр вырас да 2,14 рубля

12.11.2018 / 10:18

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах 12 лістапада даляр падаражэў амаль на адну капейку (+0,0095) да 2,1431 беларускага рубля.

Максімальны курс даляра ў гэтым годзе быў на таргах 12 верасня — 2,1681 беларускага, а 1 студзеня 2018 года ён каштаваў 1,9727.

Еўра знізіўся на 0,0034 да 2,4151, расійскі рубель знізіўся на 0,0122 да 3,1746 беларускага за 100 адзінак.