Суд прызнаў расіяніна экстрэмістам за ВІДЭА са святаром, які спявае «Мурку»

12.11.2018 / 21:13

У Санкт-Пецярбургу суд аштрафаваў Івана Барбакова на $4,4 тысячы за распальванне нянавісці да яўрэяў і хрысціянства, перадае РБК.

Мужчыну прызналі вінаватым па артыкуле «распальванне нянавісці альбо варожасці, знявага чалавечай годнасці».

Мужчына размясціў відэазапіс пад назвай «Святар натхнёна выконвае хіт з крымінальнага рэпертуару (поп спявае Мурку)» з уласным каментарыем.

Таксама на адным з фота, якое Барбакоў апублікаваў Укантакце, з аднаго боку быў Ісус, а з другога — «чалавекападобны вобраз», у якім эксперты выявілі распальванне нянавісці альбо варожасці супраць групы асоб па прыкметах нацыянальнасці (яўрэі).

Падсудны віну прызнаў.