Дзяўчына на джыпе павісла на агароджы моста ў Віцебску ФОТАФАКТ

13.11.2018 / 15:17

Фота ДАІ Віцебска

Сёння раніцай у гадзіну пік у Віцебску дзяўчына з 10-гадовым стажам кіроўцы, рухалася па вул. Леніна ў бок Ратушы, паведамляе ДАІ Віцебска.

Яна не ўлічыла ўмовы надвор'я (быў слізкі асфальт), у выніку машыну занесла, яна выехала на ходнікі і пратараніла чыгунную агароджу перад мостам Кастрычніцкі праз раку Віцьба. Цікава, што аўтамабіль спыніў люк за агароджай.

Кіроўца не пацярпела і самастойна пакінула машыну.