Вяскоўца, які загінуў на чыгунцы пад Рагачовам, 6 гадоў таму таксама збіў цягнік

13.11.2018 / 20:21

У суботу пад Рагачовам цягнік збіў 64-гадовага мужчыну. Выратаваць яго не ўдалося, паведамляе sb.by.

У той дзень ён выпіваў з сябрамі. Каб дабрацца дадому, ён вырашыў перайсці цераз чыгуначныя пуці. Аднак ён упаў, а неўзабаве з'явіўся цягнік.

6 гадоў таму, з розніцай у адзін дзень (11 лістапада), на гэтым жа ўчастку чыгункі сядзеў гэты ж вясковец. Тады, у 2012 годзе, мужчына атрымаў траўмы, але ўсё ж выжыў.