П'яны бяспраўнік на «Запарожцы» збіў 67-гадовую жанчыну ў Талачынскім раёне
15.11.2018 / 09:24
Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама
Аварыя адбылася 13 лістапада ў Коханаве. Мужчына на машыне «ЗАЗ 968М» не справіўся з кіраваннем і наехаў на ходніках на 67-гадовую жанчыну. У выніку ДТЗ яе з рознымі пераломамі шпіталізавалі, піша БелТА.
Кіроўца аўтамабіля быў п'яны, пасведчання ў яго няма.