ДАІ будзе эвакуяваць аўто, якія перашкаджаюць прыбіраць вуліцы
15.11.2018 / 10:36
Мінская ДАІ з 15 лістапада будзе эвакуяваць аўтамабілі, якія перашкаджаюць камунальнікам прыбіраць вуліцы.
Калі даішнікі пабачаць машыну, прыпаркаваную на праезнай частцы або з парушэннем правілаў дарожнага руху, яе адвязуць на штрафстаянку. Міліцыянты спасылаюцца на неабходнасць прыбіраць вуліцы ў сувязі са зменай надвор'я.
У ДАІ падкрэсліваюць, што эвакуацыя будзе ладзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.