Польская царква стала на бок РПЦ у канфлікце з Канстанцінопалем

16.11.2018 / 20:08

Архірэйскі сабор Польскай праваслаўнай царквы пастанавіў, што не будзе ўступаць у еўхарыстычныя зносіны з адноўленым у правах духавенствам УПЦ КП і УАПЦ.

У Польскай царкве мяркуюць, што «асобы, пазбаўленыя свайго сану, не могуць быць лідарамі ва ўстанаўленні міру у Праваслаўнай царкве Украіны, іх дзеянні выклічуць яшчэ большы хаос».

Сабор Польскай царквы выступіў за скліканне ўсеправаслаўнага сабора для вырашэння ўкраінскага царкоўнага пытання.