«Акадэмкніга» прапануе: Другая сусветная на рэдкіх фота з прыватных калекцый

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

19.11.2018 / 22:49

Толькі ў «Акадэмкнізе»: гісторык Ігар Мельнікаў прапануе кнігу незвычайнага фармату, угрунтаваную на фота з яго ўласных збораў.

Здымкі і матэрыялы кнігі «Другая сусветная вайна» дазваляюць пашырыць веды аб вайсковай гісторыі Беларусі ў прыватнасці і падзеях Другой сусветнай вайны ўвогуле. 

У кнізе таксама выкарыстаны матэрыялы, узятыя з даваеннага перыядычнага друку, з адкрытых крыніц і з прыватнага архіва Ю.Шасткевіча.