БЕЛ Ł РУС

Свет

Сенатары ў ЗША заклікалі не дапусціць прызначэння прэзідэнтам Інтэрпала расіяніна. Яны параўналі яго з лісой у куратніку

20.11.2018 / 9:55

Nashaniva.com

Група амерыканскіх сенатараў заклікала членаў генеральнай асамблеі Інтэрпала, а таксама Белы дом, выступіць супраць кандыдатуры на пасаду прэзідэнта арганізацыі расіяніна Аляксандра Пракапчука.

«Выбар прэзідэнтам Інтэрпала генерал-маёра Аляксандра Пракапчука падобнада прызначэння лісы, адказнай за куратнік», - сказалі яны.

Па сцвярджэнні сенатараў, Расія «рэгулярна выкарыстоўвае Інтэрпал для звядзення рахункаў і нападаў на палітычных апанентаў, дысідэнтаў і журналістаў», а Пракапчук нібыта асабіста ўдзельнічаў у «стратэгіі запалохвання», накіраванай на «паслабленне дэмакратычных інстытутаў і ўзмацнення аўтарытарнага рэжыму Пуціна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула