Spiegel апублікаваў рэйтынг краін, дзе найбольшая рызыка загінуць ад стыхійных бедстваў

21.11.2018 / 08:54

Тое, што выглядае як рай на зямлі, зусім не рай. На Вануату высокая рызыка загінуць ад стыхійнага бедства, фота pixabay.com

Навукоўцы Bündnis Entwicklung Hilft на чале з прафесарам Катрын Рудке з Рурскага ўніверсітэта склалі сусветны рэйтынг краін, у якіх найбольш высокая рызыка загінуць у выніку стыхійных бедстваў. Спіс апублікаваў часопіс Der Spiegel.

Усяго спецыялісты прааналізавалі 171 краіну, вывучыўшы статыстыку прыродных катастроф і ўзровень падрыхтаванасці ўладаў да стыхійным бедствам. Самымі небяспечнымі краінамі прызнаныя Вануату, Тонга і Філіпіны, Саламонавы выспы, Гаяна, Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала, Брунэй, Бангладэш і Фіджы. У зоне рызыкі таксама знаходзяцца Кітай, Японія, Паўднёвая і Паўночная Карэя, большасць афрыканскіх краін.

Бяспечнымі лічацца большасць еўрапейскіх краін за выключэннем Нідэрландаў і Ірландыі, а таксама шэрагу балканскіх дзяржаў: Сербіі, Албаніі і Грэцыі. У Беларусі ўсё спакойна.