МНС за 100 тысяч даляраў прадае сакрэтны ваенны бункер пад Камянцом
22.11.2018 / 17:34
МНС прадае сакрэтны ваенны бункер «Рубрыка», размешчаны ў Камянецкім раёне. Першапачатковы кошт — каля 100 тысяч даляраў, піша sb.by.
Фота Валянціна Ежалова
Пабудаваны радыёцэнтр «Рубрыка» ў канцы 1960-х гадоў. У 1991 годзе планавалася рэканструкцыя аб'екта. Частка абсталявання завезлі ў Камянец. Але на мадэрнізацыі паставіў крыж развал СССР.
«Рубрыка» ў мінулым — адна вайсковая часць і два вузлы сувязі. Перадатчыкі размяшчаліся каля вёскі Дварцы Камянецкага раёна, а пункт кіравання — у пасёлку Прыазёрны. Паміж імі амаль трыццаць кіламетраў. «Рубрыка», якая перадавала сігналы, параскрадана, а тая, што прымала сігналы, да гэтага часу на балансе МНС.
Дзякуючы выратавальнікам фартыфікацыйны будынак для аператыўнага складу захаваўся амаль у арыгінале.
У 2013 годзе карэспандэнту «СБ. Беларусь сегодня» першым з журналістаў удалося спусціцца ў сакрэтны будынак на тры паверхі пад зямлёй. Калісьці па каналах «Рубрыкі» можна было трымаць сувязь нават з Кубай, зараз там сляды спешнага сыходу вайскоўцаў. Суперсвязь маўчыць. Таму, хто вырашыцца на куплю, прыйдзецца аднаўляць вентыляцыю, водазабеспячэнне, ацяпленне і змагацца з грыбком.
Прадстаўнік УМНС па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ліхно, кантактная асоба для сувязі з патэнцыйнымі пакупнікамі, з сумам канстатуе:-
— МНС гэтая «падводная лодка» не патрэбна, гэта баласт сёння. Далі аб'яву, але пакуль ніхто не тэлефанаваў і не цікавіўся.