Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч патлумачыў, чаму не зарэгістраваны ў сацыяльных сетках

22.11.2018 / 21:38

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч патлумачыў, чаму не мае акаўнтаў у сацыяльных сетак.

Алесь Карлюкевіч. Фота Волі Афіцэравай

«Проста не хачу, каб марнавалі час на каментары да маіх каментароў», — заявіў ён перад праграмай «Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

Ці чытаў Карлюкевіч меркаванні пра сябе ў інтэрнэце і ці кранаюць яны яго? 

«Роўна настолькі, наколькі кранае заўвага, крытыка няважна дзе — у грамадскім транспарце, дома, у сям’і. Бо я разумею, што я схільны да таго, што мая праца будзе ацэньвацца», — адказаў Карлюкевіч.

Адметна, што міністр размаўляў з вядучым праграмы, кіраўніком АНТ Маратам Маркавым па-руску, хоць у жыцці Карлюкевіч — беларускамоўны.