Для журналістаў дзяржаўных СМІ пабудуюць танныя кватэры. Але іх давядзецца адпрацаваць

гэта справядліва?

23.11.2018 / 19:30

Для журналістаў дзяржаўных СМІ ў Мінску пачнуць будаваць таннае жыллё.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Мінгарвыканкам на працягу 2019-2025 гадоў будзе штогод складаць спісы тых работнікаў СМІ, якія «маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў». Яны змогуць заключыць дамовы на долевае будаўніцтва ў дамах, якія будуюцца з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка. Гэта значыцца, квадратны метр у іх будзе істотна таннейшы за рынкавыя ўмовы.

Але не ўсё так проста — работнікі дзяржаўных СМІ мусяць адпрацаваць кватэру мінімум пяць гадоў. Калі яны сыйдуць з выдання раней, то давядзецца даплаціць розніцу паміж таннай цаной і рэальнай.