Паліцэйскія, абвінавачаныя ў згвалтаванні 23-гадовай калегі ў Башкірыі, прадставілі алібі

24.11.2018 / 18:09

Адвакат супрацоўніцы МВД з Уфы, якая абвінаваціла траіх калег у згвалтаванні, упершыню пракаментавала сітуацыю.

«У нас усё нармальна — мы жывыя, самае галоўнае. А людзі сядзяць — гэта тое самае галоўнае», — адзначыла Ірына Валіева у інтэрв'ю «ГТРК Башкартастан».

У канцы кастрычніка 23-гадовая дзяўчына-дазнавальніца заявіла, што у ноч на 30 кастрычніка трое калег згвалтавалі яе ў службовым кабінеце.

Фота: readovka.ru

Чытайце: Ва Уфе трое паліцэйскіх гвалтавалі ўсю ноч маладую калегу, а яна аказалася дачкой высокага начальніка

Па справе затрымалі начальнікаў аддзелаў паліцыі па Уфімскім і Кармаскалінскім раёнах Башкірыі Эдуарда Матвеева і Салавата Галіева, а таксама кіраўніка аддзела па пытаннях міграцыі АМУС па Уфімскім раёне Паўла Ярамачука. Суд арыштаваў іх на два месяцы — да 31 снежня. Усіх траіх ужо звольнілі з органаў унутраных спраў.

Чытайце: Трое паліцэйскіх чыноў, падазраваныя ў згвалтаванні калегі ва Уфе, звольненыя

Пры гэтым абарона абвінавачаных сцвярджае, што двое з траіх былых паліцэйскіх не маглі здзейсніць злачынства, бо ў ноч на 30 кастрычніка знаходзіліся ў іншым месцы. Следству прадставілі відэазапісы, на якіх відаць, што двое з абвінавачаных у момант злачынства знаходзіліся ў іншым месцы. Напрыклад, Салават Галіеў нібыта быў у кавярні:

Пацярпелая сцвярджае, што злачынства адбылося паміж 22:40 і 00:30. А на відэа зафіксаваны час 22:30.