У сталіцы «Нашу Ніву» і «Народную волю» расхапалі

Карэспандэнты НН і Ўладзімер Арлоў наведалі 25 кіёскаў у сталіцы. У ніводным з іх (!) не засталося аніводнага (!) нумару чацьвярговай «Нашай Нівы» і пятнічнай «Народнай волі».

08.12.2008 / 20:12

Карэспандэнты НН наведалі 15 кіёскаў у сталіцы. У ніводным з іх (!) не засталося аніводнага (!) нумару чацьвярговай «Нашай Нівы» і пятнічнай «Народнай волі».

Свой маніторынг правёў і пісьменнік Уладзімер Арлоў. Ягоны падпісны асобнік заблукаў недзе між Аксакаўшчынай, дзе ён рэабілітоўваўся пасля аперацыі, і роднай кватэрай, у якой ён напіша яшчэ не адзін бэстсэлер. Ён абышоў дзясятак шапікаў, шукаючы «НН». Няма.

Усяго ў кіёскі сталіцы трапляе 2500 экзэмпляраў «НВ» і 1400 паасобнікаў «НН». Ну, што ж, неўзабаве пабачым лічбы спісання ў версіі «Белсаюздруку»...

Дарэчы, яшчэ адна добрая навіна, дакладней, тры: спадара Арлова выпісалі з шпіталя, і ён працуе над новым апавяданнем. А яшчэ ён прэзентаваў Рэдакцыі НН сваю новую аўдыёкнігу «Ордэн Белай Мышы». Яе ўжо можна знайсці ў распаўсюднікаў.

Барыс Тумар