У Гродне абрабавалі і згвалтавалі дзяўчыну

27.11.2018 / 08:29

У Гродне ў лесапарку Пышкі згвалтавалі дзяўчыну, паведамляе 015.by. Мужчына спачатку абрабаваў ахвяру, а затым здзейсніў з ёй дзеянні сэксуальнага характару.

Дзяўчына ў міліцыю звярнулася сама. Мужчыну знайшлі, яму 32 гады. Ён змешчаны ў СІЗА.

У міліцыі падкрэслілі, што ў Гродне такія выпадкі адбываюцца рэдка.