У Сімферопалі пачаўся суд над украінскімі маракамі

27.11.2018 / 16:26

У падкантрольным Расіі «Кіеўскім раённым судзе Сімферопаля» пачалося пасяджэнне, на якім абяруць меру стрымання захопленым у Керчанскім праліве ўкраінскім маракам, паведамляе Крым.Реалии.

Расійскіх праваабаронцаў, якія спецыяльна прыехалі на пасяджэнне, не пусцілі.

Паводле інфармацыі журналіста Антона Навумлюка, суд арыштоўвае маракоў на 2 месяцы.