У ЗША абралі найлепшы фільм года

28.11.2018 / 09:09

Universal

У ЗША нацыянальны камітэт кінакрытыкаў назваў найлепшым фільмам 2018 года «Зялёную кнігу», знятую рэжысёрам Пітэрам Фарэлі. Пра гэта паведамляе Deadline.

Адзначаецца, што найлепшым акцёрам палічылі Віга Мортэнсэна, які сыграў у гэтай карціне. Найлепшай актрысай кінакрытыкі назвалі Лэдзі Гагу, якая выканала адну з галоўных роляў у фільме «Зорка нарадзілася». Брэдлі Купер, што зняў гэту карціну, быў прызнаны найлепшым рэжысёрам.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 8 студзеня наступнага года на канцэрце NBR Awards.