Forbes назваў самых высокааплатных знакамітасцяў, якім не споўнілася 30 гадоў. Рэйтынг узначаліла Кайлі Джэнэр

28.11.2018 / 10:45

Амерыканскі часопіс Forbes апублікаваў свой традыцыйны штогадовы рэйтынг самых высокааплатных сусветных знакамітасцяў, якім яшчэ не споўнілася 30 гадоў.

Першае месца ў спісе заняла 21-гадовая Кайлі Джэнэр, удзельніца рэаліці-шоу і малодшая сястра Кім Кардаш'ян. За год яна здолела зарабіць на ўласнай лініі касметыкі Kylie Cosmetics 166,5 мільёна даляраў.

Другі радок у рэйтынгу заняў 27-гадовы брытанскі поп-музыка Эд Шыран, які зарабіў 110 мільёнаў даляраў. Замыкае тройку лідараў 26-гадовы бразільскі футбаліст Нэймар, які павялічыў свае прыбыткі на 90 мільёнаў даляраў.

У першай дзясятцы самых паспяховых маладых знакамітасцяў таксама апынуліся спявачка Тэйлар Свіфт, музыканты The Weeknd і Дру Тагарт, баскетбаліст ДжэймсХардэн, баксёр Саўіл Альварэс, футбаліст Дэрэк Кар і гальфіст Джордан Спіт.