У Маскве больш за чатыры тысячы чалавек эвакуявалі з 10 гандлёвых цэнтраў
28.11.2018 / 13:06
Больш за чатыры тысячы чалавек эвакуявалі з 10 гандлёвых цэнтраў у Маскве пасля ананімных паведамленняў аб мініраванні, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.
Эвакуяваны гандлёвыя цэнтры «Капітолій», «Еўрапейскі», «Горад», «Мегаполіс», «Каляровы», «Гарбушкін двор», «Зорачка», «Атрыум», распавяла крыніца.
Ria.ru дадала, што эвакуяваныя 12 гандлёвых цэнтраў і Кіеўскі вакзал.
Телеграм-канал Mash паведаміў, што паведамленні пра нібыта закладзеныя бомбы ў ГЦ паступілі ў экстранныя службы на працягу двух хвілін.
Будынкі гандлёвых цэнтраў ачэпленыя, тэрыторыю правяраюць паліцэйскія і кінолагі.